Наша чытачка расказала, што агародніцтва з’яўляецца адным з любімых агульных сямейных заняткаў для яе, мужа Фёдара, дачкі Дашы і сына Жэні. Пры падборы гатункаў для пасадкі вяскоўцы кіруюцца парадамі знаёмых. Адпаведную інфармацыю знаходзяць у інтэрнэце і спецыяльнай літаратуры.
Каб ураджай быў багатым, прымяняюцца розныя сакрэты. Так, у часнаку галоўкі вырастаюць асабліва буйнымі, калі пасадзіць зубчыкі вельмі глыбока (сантыметраў на 20). Утрымліваць вільгаць у глебе гэтай вясной дапамагала скошаная і разасланая па градках трава.
Пустазелле пасля праполкі лепш не выкідваць, а разам з іншай арганікай кампаставаць. Найбольш адклікаецца на такую падкормку бульба.
-- Практычна ўвесь ураджай мы кансервуем, -- адзначыла Вераніка Пашкоўская. -- Вялікай папулярнасцю ў нашай сям’і карыстаюцца хатнія кансерваваныя кабачкі з часнаком і кропам, рулецікі з кабачкоў з морквай і агурком, іншыя стравы.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота:архіў Веранікі ПАШКОЎСКАЙ.