У творчых спаборніцтвах, якія доўжыліся на працягу трох дзён, удзельнічалі як калектывы, так і індывідуальныя выканаўцы з Расіі, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Іх віталі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Маладзечанцы выступалі ў намінацыі «Тэатральная творчасць» і ўвайшлі ў лік фіналістаў. Студыйцы з «Казкі» пад кіраўніцтвам педагога Галіны Іванькінай паказалі батлеечны спектакль «Казкі з батлейкі NEW». Яны ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені. Узорная студыя «Народныя крыніцы» (педагог Вольга Маслава) прадставіла вынік работы над інтэ-граваным праектам «Моўныя залацінкі», у якім з’ядналіся беларускія прымаўкі, выцінанка і тэатр ценяў. Калектыў адзначаны дыпломам ІІІ ступені, а таксама спецыяльным прызам «За тэатральныя інавацыі».
Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў ЦЭНТРА ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ «МАЛАДЗІК».