Новости Молодечно и Молодечненского района

«Традыцыі паважаем - сяброў збіраем»

  • 2025-05-13 15:24:00

Мы – беларусы, кожнаму з нас патрэбна шанаваць сваю родную мову, паважаць традыцыі, ведаць народныя святы і абрады, песні і гульні.

13 мая спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры «Расток» запрасілі навучэнцаў Маладзечанскіага дзяржаўнага каледжа на фальклорную сустрэчу «Традыцыі паважаем – сяброў збіраем». Гасцей віталі песняй. Каб быць шчаслівымі, па беларускай традыцыі, іх запрасілі прайсці пад ручніком на фальклорную забаўляльную праграму, у час якой вядучая прапанавала суаднесці выявы народных святаў з адпаведнай парой года. 

Госці даведаліся аб традыцыях святкавання Каляд, Масленіцы, Купалля, акунуліся ў атмасферу Пакроўскага кірмашу. Яны з задавальненнем прымалі ўдзел у забавах Калядоўшчыкаў: пагулялі з Казой, стварылі шумавы аркестр з Мядзведзем, станцавалі «цыганачку». Потым «выпякалі» бліны ў печы, рабілі з іх «выцінанку», спявалі беларускую народную песню «Купалінка». Навучэнцы пазнаёміліся з кірмашовымі традыцыямі, развучылі народныя танцы «Нарэчанька» і «Кракавяк», пагулялі ў беларускую народную гульню «Явар». Сустрэча атрымалася цёплай, вясёлай і змястоўнай. Спадзяёмся, што яна прынесла ўдзельнікам шмат станоўчых эмоцый.

Анжаліка КАРАЛЕВІЧ, метадыст па культурна-дасугавай дзейнасці ДЦК «Расток»