Новости Молодечно и Молодечненского района

«О, край родны, край прыгожы!»

  • 2025-06-12 11:26:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Так называецца мастацкая выстава, якая ў рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025» адкрылася ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Багдановіча.


Работы, якія выстаўлены на агляд публікі, напісаны па выніках літаратурна-мастацкага праекта. Яго мэта – адлюстраваць прыгажосць роднай зямлі, наблізіць гледача да разумення, у якой цудоўнай краіне яны жывуць.

У праекце прымалі ўдзел мастакі з Маладзечна, Мінска, іншых гарадоў Беларусі. Сярод іх Мікалай Аўчыннікаў, Рыгор Мяжуеў, Аляксандр Грышкевіч, Вячаслаў Аўгусціновіч і іншыя. Куратар праекта – Таццяна Ласка, фундатар – Генадзій Гаўрыс.

Мастакі малявалі краявіды Гарадзілава, Беразінскага, Палачан, Аборка, Літвы, Салтаноў, Яхімоўшчыны.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ