У кнізе змешчаны літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць паэтаў, празаікаў беларускай літаратуры, краязнаўцаў. Аўтар кнігі мяркуе, што ў жыцці нам, як і хлеб надзённы, патрэбен хлеб духоўны. Пра гэта ішла размова на шчырай, зацікаўленай сустрэчы з землякамі.
Пранікнёна гучалі музычныя творы ў выкананні выкладчыцы музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Галіны Баян-Ключнікавай. Гучна апладзіравалі прысутныя самадзейным артыстам народнага клубнага аб’яднання ветэранаў вайны і працы ««Адпачынак» Палаца культуры, удзельнікам якога не першы год з’яўляецца Аляксандр Хазянін. А песні ў яго выкананні пад баян падпявала ўся зала.
Шмат добрых слоў адрасавалі віноўніку ўрачыстасці яго былыя калегі, а таксама ўсе, хто ведае гэтага адданага творчай справе чалавека.
Рэпартаж з мерапрыемства чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Маладзечанскай газеты».
Тэкст і фота: Людміла ЦАР.