Новости Молодечно и Молодечненского района

Велікодны карагод на Маладзечаншчыне атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

  • 2021-04-21 11:34:59

Таксама рада падтрымала прапанову аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Беларускае мастацтва выцінанкі”.

На сённяшні дзень у нашай краіне носьбітамі мастацтва выцінанкі з’яўляюцца каля 100 майстроў, сярод якіх 11 маюць ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.

Выцінанка — гэта мастацтва выразання карункавых узораў з паперы, якое набыло шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя як спосаб аздаблення інтэр’еру традыцыйнага жылля і было адноўлена як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў канцы ХХ стагоддзя.

Стылістыка сучасных выцінанак, распаўсюджаных па ўсёй Беларусі, надзвычай багатая і разнастайная. Сярод іх вылучаюцца характэрныя ўзоры сучаснага народнага мастацтва, творы звычайнага аматарства і самадзейнасці, творы прафесійнай графікі і дызайну.

Пасля прыняцця адпаведнага рашэння Міністэрства культуры дадзеныя элементы будуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

МЛЫН.BYАвтор фото: архіў МЛЫН.BY