Новости Молодечно и Молодечненского района

У Маладзечне праходзіць прэзентацыя кнігі пра Багдановіча

  • 2024-11-14 16:10:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Кнігу Ірыны Мышкавец «Рэ/экспазiцыя. Штрыхi да бiяграфii Максiма Багдановiча» прэзентуюць у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.

Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, сваякам, калегам, сябрам.

Матэрыялы асвячаюць пошукавую і навукова-даследчую дзейнасць супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, яны будуць цікавыя даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці класіка беларускай літаратуры.

Фота: Алег БЯГАНСКІ