У конкурсе прынялі актыўны ўдзел чытачы, бібліятэкары і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.




Удзельнікі фантазіравалі і рабілі арыгінальныя, прыгожыя вырабы. У выніку такой творчай дзейнасці былі прадстаўлены работы з паперы і пластыліну, вязаныя цацкі, вырабы з прыродных матэрылаў і інш. Выставачная экспазіцыя конкурсных работ аформлена на абанеменце аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.



Менавіта такія конкурсы садзейнічаюць папулярызацыі творчасці пісьменнікаў, дапамагаюць удзельнікам раскрыцца, развіць мастацкі густ і праявіць свае таленты. Але самае галоўнае, можна весела і з карысцю бавіць вольны час с сябрамі.