25-26 чэрвеня 2021 года на базе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага адбыўся II Рэспубліканскі творчы форум «Выцінаем разам» майстроў выразання з паперы. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Маслава Вольга Юр’еўна, кіраўнік узорнага калектыву «Народныя крыніцы». Педагогам-майстрам былі прадстаўлены паштоўкі ў тэхніках «pop-up» і «выцінанка», матэрыялы Рэспубліканскага педагагічнага фестывалю-конкурсу «Майстар-клас: практычнае ўвасабленне творчых ідэй».
У рамках форуму адбылася часовая выстава работ майстроў «Папяровае дзіва».