Новости Молодечно и Молодечненского района

Творчая сустрэча і прэзентацыя выставы «ПаДзеЯ» адбыліся ў Маладзечне

  • 2025-11-20 18:45:44
  • Людмила ЦАРЬ

Мерапрыемства прысвечана 70-годдзю народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры.



З першай хвіліны асаблівую атмасферу стварыла фартэпіянная музыка Шапэна. Узнёсла прагучалі вершаваныя радкі.
Студыя пачала работу ў 1955 годзе пры абласным Доме народнай творчасці. У 1979-м яна атрымала ганаровае званне «народная». З адкрыццём Палаца культуры з’явіліся новыя магчымасці для таго, каб працягвалася гісторыя, звязаная з дзейнасцю адметных асоб маладзечанскага краю.



Пяць гадоў студыю ўзначальвае яе былая навучэнка, таленавіты мастак і педагог Алена Кучко. Алена расказала аб здзейсненым, творчых праектах.







З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся галоўны спецыяліст аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аксана Курчына, намеснік дырэктара Палаца культуры Маргарыта Шытыка.







Наведвальнікі атрымалі асалоду ад знаёмства з мастацкай экспазіцыяй работ, выкананых у розных стылях і тэхніках. Яскравыя моманты адлюстравала фотапрэзентацыя аб насычаным творчым жыцці студыі, наперадзе ў якой яшчэ шмат адметных падзей.


Тэкст і фота: Людміла ЦАР