Новости Молодечно и Молодечненского района

Скарбы роднага краю

  • 2024-05-31 14:48:00
  • Заимствованная информация

26 мая дзіцячы цэнтр культуры “Расток” у чарговы раз сабраў гасцей на ХІІ адкрыты дзіцячы фестываль беларускай творчасці “Скарбы роднага краю”, прысвечаны Году якасці.

Паказаць сваё майстэрства і выказаць любоў да беларускай народнай спадчыны прыехалі таленавітыя выканаўцы з горада Мінска, Мінскага раёна, Мінскай (Барысаў, Вілейка, Нясвіж, Маладзечна, а.г. Лашаны, а.г. Стешыцы, а.г. Аляхновічы, а.г. Беразінскае, в. Гранічы), Гомельскай (Лельчыцы), Гродзенскай (Смаргонь) абласцей. Цудоўнае надвор’е, узнёслы настрой і адданасць народным традыцыям спрыялі правядзенню свята. Гледачы мелі магчымасць паслухаць мілагучныя беларускія вершы, атрымаць асалоду ад народных песень і танцаў. Ад гучання непаўторнага і каларытнага ўзорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” з Нясвіжскага раёна ногі самі прасіліся ў пляс. Падчас фестывалю кожны мог знайсці сабе справу па душы.