Новости Молодечно и Молодечненского района

Сакрэт поспеху – у любімай справе

  • 2026-02-24 14:03:00
  • Людмила ЦАРЬ

Добрай навіной падзяліўся з рэдакцыяй «Маладзечанскай газеты» наш зямляк пісьменнік Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ: за шматгадовую плённую літаратурную дзейнасць, творчую адданасць Міншчыне і ў сувязі з 20-годдзем Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ён узнагароджаны граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі, якую яму ўручыў намеснік старшыні аддзялення Рагнед МАЛАХОЎСКІ.


Аркадзь Трафімавіч ганарыцца гісторыяй роднага краю, таленавітымі людзьмі, услаўляе лепшыя чалавечыя якасці. Ён не толькі рупліва працуе на ніве літаратуры, але і часта выступае ў школах, каледжах, на прадпрыемствах. У яго апавяданнях, казках, эсэ, гумарэсках – душа народа, яго імкненні, перажыванні, радасць і горыч. Аўтар вельмі любіць дзяцей, а яны з ахвотай чытаюць і слухаюць у аўдыёзапісе яго казкі (дарэчы, усе яго 80 казак агучаны).
Жадаем Аркадзю Трафімавічу здароўя на доўгія гады, энергіі і аптымізму. Няхай прыгажосць роднай Беларусі, добрыя словы шчырых людзей, прыемныя падзеі ў жыцці і надалей натхняюць на стварэнне новых цікавых твораў.
Людміла ЦАР
Фота: архіў Аркадзя ЖУРАЎЛЕВА