Новости Молодечно и Молодечненского района

Ракуцёўскае лета

  • 2023-07-24 09:20:18

Для Максіма Багдановіча такім месцам сілы і натхнення стала Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна. Творчы наробак двух летніх месяцаў на радзіме – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і сустрэць новых сяброў.

Вас чакаюць:

  • прывітальная імпрэза каля памятных камянёў, ускладанне кветак;
  • сустрэчы з беларускімі творцамі – літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
  • займальныя майстар-класы, гульні ды забаўкі;
  • экскурсіі;
  • творчыя квэсты і шмат іншых цікавостак;
  • бяспроігрышная разыгранка з прызамі ад музея. А таксама выступленне группы "Неруш"