Новости Молодечно и Молодечненского района

На сцэне Палаца культуры ў рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Мала93ечна - 2025” - рэквіем у адной дзеі "Вечар” Аляксея Дударава

  • 2025-06-11 21:07:00

Гэта пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якая на працягу многіх гадоў карыстаецца  попытам у гледачоў.






… Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век у забытай вёсачцы і ўжо нават не могуць дакладна падлічыць, колькі ім год. Але і ў семдзесят, і ў сто яшчэ хочацца спяваць і танчыць, браць шлюб з каханай жанчынай, бачыць у сне чыстае неба з жаўрукамі і верыць у штосьці шчырае паміж людзьмі.







Гэты спектакль – падзяка за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло свету, нараджаць дзяцей, расціць хлеб і глядзець на сонца. Філасофскі роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам.