Новости Молодечно и Молодечненского района

Масленка гуляе – сяброў запрашае!

  • 2022-03-01 13:11:25

Вас чакаюць выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці раёна, частаванне масленічнымі блінамі, бяспройгрышная латарэя.

Дужыя і спрытныя атрымаюць смачныя падарункі на гульнявой пляцоўцы «Слуп», у спаборніцтве «Маладзечанскі асілак», забаве «Кіданне валёнка».
Вясёлыя і таленавітыя змогуць праявіць сябе ў конкурсе «Прыгажуня Масленіца», батле прыпевачнікаў.

З 11.00 да 16.00 будзе працаваць святочны кірмаш.

Завершыцца свята традыцыйным абрадам – запальваннем масленічнага вогнішча і спальваннем пудзіла Зімы.

АРГКАМІТЭТ.