Новости Молодечно и Молодечненского района

Карагод – сапраўдная каштоўнасць

  • 2024-03-14 04:40:03
  • Алег Бяганскі

Карагод з’яўляецца ўстойлівым элементам лакальнай культуры, які спрыяе выхаванню ў новых пакаленняў паважлівых адносін да звычаяў продкаў і захаванню сваёй культурнай адметнасці.

Адзначым, што лука – гэта дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой. Жыхары Маркава ладзяць карагод ля царквы Святой Жыццепачатнай Тройцы. Самая дарослая жанчына ў цэнтры карагода расстаўляе «качаны». Яны ўяўляюць сабой асобныя групы дзяцей (ад трох да дзесяці). Вакол іх адмысловым чынам водзяць карагод.

Вучоныя сведчаць, што абрадавы карагод «Лука» – арыгінальная лакальная з’ява народнага мясцовага календара, у якой рэалізаваліся ўніверсальныя матывы навалецця. Ён яскрава сведчыць пра захаванне традыцыйнай культуры ў натуральных умовах.

У сакавіку мінулага года прайшлі здымкі абраду для тэлевізійнай праграмы «Наперад у мінулае». У іх удзельнічалі жыхары аграгарадка, супрацоўнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна і народны фальклорны ансамбль «Маркаўчанка» Маркаўскага СДК.

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ
Фота: архіў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна»