Новости Молодечно и Молодечненского района

Каб пісаць кніжкі, трэба многа іх прачытаць…

  • 2025-06-12 16:43:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам прэзідыума Беларускага саюза жанчын Тамарай Бунта.




Мерапрыемства адбылося ў рамках ХХIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025». На сустрэчу з творцам прыйшлі юныя жыхары нашага горада. Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі дзіцячыя апавяданні Тамары Пятроўны, даведаліся, як увогуле становяцца пісьменнікамі (для гэтага спачатку трэба прачытаць мноства кніжак).







Сустрэча прайшла ў фармаце гульнявога ўрока. Дзеці адгадвалі аўтарскія загадкі, паўтаралі скорагаворкі, называлі айчынных і замежных пісьменнікаў, творы якіх чыталі. Юныя чытачы адчулі ўсё хараство роднай мовы, пераканаліся, што яе трэба старанна вывучаць.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ