Новости Молодечно и Молодечненского района

Каб мір не зваўся даваенным

  • 2021-10-07 07:08:06

Яго назва праходзіць у паралелі з вядомай аднайменнай савецкай кінастужкай, знятай на сконе Саюза. І сёння менавіта яе лічаць самай праўдзівай аб вайне. Гэта гісторыя адной беларускай вёскі, што згубілася недзе ў густых лясах, гісторыя хлопчыка, які не ў час пасталеў, гісторыя пра згубны ўплыў вайны на чалавечую псіхіку.

Удзельнікі пілотнага праекта «Ідзі і глядзі» перакананы ў тым, што сучаснае пакаленне павінна ведаць ваеннае мінулае сваёй краіны, каб не паўтарыліся тыя жудасныя часы. Як напісаў вядомы савецкі бард Алег Міцяеў:

«Я не видел войны,
я смотрел только фильм,
Но я сделаю всё непременно,
Чтобы весь этот
мир оставался таким
И не звался потом довоенным».

У рамках праекта «Ідзі і глядзі» тэматычныя асветніцкія і пазнавальныя мерапрыемствы ладзяць шматлікія арганізацыі. У іх ліку і цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча, спецыялісты якой распрацавалі квэст для падлеткаў 14+, моладзі і дарослых. Жадаючых столькі, што даводзіцца весці папярэдні запіс! На квэст прыходзяць як гараджане, так і прыязджаюць з сельскай мясцовасці. Праводзіцца ён у парку Перамогі. Бібліятэкары прыдумалі шэраг заданняў не толькі пра ваеннае мінулае, але і звязаныя з сучаснай гісторыяй Маладзечна і Беларусі.

Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА.