Новости Молодечно и Молодечненского района

Кітайскія матывы ў сядзібе Агінскага

  • 2021-06-03 06:36:00
  • Алег Бяганскі

Адметнасць яе ў тым, што мерапрыемства мела выразны кітайскі акцэнт.

І гэта невыпадкова. Яшчэ ў часы Міхала Клеафаса Агінскага ў яго радавым маёнтку знаходзілася альтанка-данжон, узведзеная ў кітайскім стылі. Яна была абсталявана агляднай пляцоўкай, з якой можна было ўбачыць усю сядзібу. Пра гэта ў паэме «Залессе» напісаў фалькларыст і паэт Аляксандр Ходзька.

Некалькі гадоў таму кітайская альтанка была адноўлена на тым жа месцы. Фундамент збудавання знайшлі ў прысядзібным парку ў час раскопак. Знешні выгляд аднавілі па ўскосных крыніцах.

Спалучэнне беларускай і кітайскай культурных традыцый дало цікавы эфект. Ля альтанкі была разгорнута фотавыстаўка «Кітай учора і сёння», праходзіла чайная цырымонія. Кожны жадаючы мог ацаніць мастацтва каліграфіі.

На свята ў Залессе прыехала шмат маладзечанцаў. Было прыемна паразмаўляць з землякамі, пачуць іх водгукі. Як аказалася, амаль усе жыхары нашага горада, з якімі мы абмяняліся думкамі, ведалі, што аўтар паланэза «Развітанне з Радзімай» меў тытул «граф Маладзечанскі». Гэта яшчэ больш збліжае Маладзечна і Паўночныя Афіны (так у часы Агінскага называлі Залессе).

Пісаць іерогліфы жадаючых вучылі студэнты з Кітая.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.