Людміла Цар

Людміла Цар

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Аляксандр Капуцкі – прадстаўнік маладога пакалення святароў. У 2011 годзе закончыў багаслоўска-пастырскае аддзяленне Мінскай духоўнай семінарыі. Пачынаў служэнне настаяцелем Лебедзеўскага храма, акармляў Свята-Нікольскі прыход вёскі Мароські. Цяпер ён клірык Свята-Пакроўскай царквы Маладзечна, старшыня епархіяльнай камісіі па кананізацыі святых. Айцец Аляксандр – адукаваны чалавек і цікавы субяседнік, адкрыты да жывой, шчырай размовы.

Музычны ансамбль «Лебедзеўскія выкрутасы» быў удастоены Гран-пры абласнога конкурсу ансамбляў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, што праходзіў у Салігорску.

У пачатку чэрвеня загучаць пазыўныя Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017». Наш горад стане цэнтрам культурнага жыцця краіны, будзе сустракаць аматараў паэтычнага, музычнага, песеннага мастацтва, гасцей з гарадоў-пабрацімаў. На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта кіраўнікі раённых службаў, задзейнічаных у падрыхтоўцы мерапрыемства, абмеркавалі пытанні мастацкага афармлення горада, правядзення рэкламнай кампаніі, арганізацыі гандлёвага абслугоўвання, вырабу сувенірнай прадукцыі.

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу добраахвотных дружын, задзейнічаных у ахове грамадскага парадку. Лепшымі за мінулы год прызнаны дружыны ЗАТ «Маладзечнамэбля» і ААТ «Радашковіцкі керамічны завод».

Понедельник, 27 марта 2017 12:39

Скарбніца мудрасці, крыніца ведаў…

У сакавіку традыцыйна адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. Сёлета ўрачыстасць была прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Страница 158 из 161