02.06.2021 10:25

На перамогі музыка натхняе, прыносіць асалоду гледачам

Культурнае жыццё Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага багатае на падзеі. Не стаў выключэннем і апошні месяц вясны.

У суправаджэнні сімфанічнага аркестра выступае Ігнат Данько. У суправаджэнні сімфанічнага аркестра выступае Ігнат Данько.

Народны эстрадны аркестр«BY-BLUES» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Арцямёнка і народны духавы аркестр пад кіраўніцтвам Аляксея Андрэева атрымалі лаўрэацкія званні на Міжнародным конкурсе джазавай і эстраднай музыкі «JAZZTIME-2021» (Салігорск) і Рэспубліканскім адкрытым конкурсе-фестывалі «Свята саксафона» (Маладзечна). Другакурсніца аддзялення «Музыказнаўства» Ганна-Марыя Гараніна ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені Студэнцкай навуковай канферэнцыі-конкурсе ў рамках Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай і Міжнароднага форуму этнакультур (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі).

Упрыгажэннем мая сталі канцэртныя праграмы старшыні цыклавой камісіі «Спевы акадэмічныя» Наталлі Шыбко, а таксама аркестравых калектываў музычнага каледжа. Шчырай атрымалася творчая сустрэча «Возьми с собой Любовь» маладзёжнага руху «Время жить».
У адметным праекце «Па старонках любімых опер» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі прынялі ўдзел маладыя салісты – навучэнцы і выпускнікі вакальнага аддзялення каледжа заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Георгія Юрэвіча, загадчыка цыклавой камісіі «Спевы акадэмічныя» Наталлі Шыбко, выкладчыка Мікалая Карпіевіча. Праграму канцэрта склалі сольныя і ансамблевыя нумары з опер вядомых кампазітараў Р. Рубінштэйна, П. Чайкоўскага, Дж. Вэрдзі, Ш. Гуно, беларускага кампазітара А. Залётнева, а таксама аперэт І. Дунаеўскага...

Для большасці навучэнцаў каледжа, у тым ліку Іосіфа Нікіценкі, Андрэя Гаргуна, Дзіяны Праскура, Дзмітрыя Апяцёнка, выпускніц каледжа Вольгі Ерафеевай, Крысціны Мацюшонак, Элады Колеравай, ілюстратара аркестра Канстанціна Бязроднага – гэта першае выступленне з вялікім калектывам сімфанічнага аркестра. Выпускнік каледжа Дзмітрый Лагун і трэцякурснік Ігнат Данько ўжо маюць такі вопыт.

Яўгенія РУКЕВІЧ, загадчыца практыкі музычнага каледжа.
Фота: Руслан АПАНОВІЧ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/kultura/item/9927-na-peramogi-muzyka-natkhnyae-prynosits-asalodu-gledacham.html#sigProIdf9f69cf66d
Прочитано 424 раз Последнее изменение 02.06.2021 10:25
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.