23.04.2021 11:24

Шукаем таленты, пашыраем супрацоўніцтва

З 19 па 20 красавіка ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме Маладзечанскага раёна прайшоў II Міжнародны фестываль мастацтваў «Вёска Fest-2021».

Выступаюць танцавальны клуб «Грацыя» гімназіі №10 г. Маладзечна... Выступаюць танцавальны клуб «Грацыя» гімназіі №10 г. Маладзечна...

Мерапрыемства ўпершыню адбылося ў мінулым годзе і мела вялікі поспех сярод удзельнікаў і гледачоў.

Фестываль «Вёска fest» — гэта ўнікальная магчымасць пашырэння супрацоўніцтва і абмену вопытам не толькі паміж установамі культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь, але і паміж творчымі калектывамі розных краін. У няпростых для ўсяго свету ўмовах пандэміі фармат правядзення прадугледжваў у тым ліку дыстанцыйныя выступленнi.

— Праект служыць выдатным сродкам папулярызацыi культурных каштоўнасцей, дапамагае выявіць таленты сярод дзяцей і моладзі, — расказаў дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Сяргей Дзярбун. — Мы змаглі правесці гэта маштабнае мерапрыемства не зважаючы на межы, прыстасаваўшыся да эпідэміялагічнай сітуацыi. Выступiлi ў рэжыме анлайн калектывы з Казахстана, Польшчы, Украіны, Расіі, Эстоніі, Нідэрландаў. Агульная колькасць удзельнiкаў склала каля дзвюх тысяч чалавек. Сярод беларусаў, якія прыехалі са сваімі нумарамі, былі госці з Оршы, Віцебска, Наваполацка, Рэчыцы, Смаргоні, Астраўца, Слуцка, Фаніпаля, іншых гарадоў.

Узорны танцавальны калектыў «Вi-За-Ві» (г. Орша).

Патрабаваннi журы пры выбары пераможцаў былi высокiя: артыстызм, музыкальнасць, выразнасць выканання, арыгінальнасць пастаноўкi нумара, выканальніцкае майстэрства, тэхніка, сцэнічны вобраз і імідж.

Самай яркай была намінацыя «Тэатр моды «Лепшая калекцыя адзення».

Прыемна, што маладзечанцы годна паказалі сваё майстэрства. На працягу двух дзён нашы землякi спаборнічалі ў некалькіх намінацыях, сярод якіх «Харэаграфія», «Тэатр моды», «Інструментальная музыка», «Тэатральная творчасць», «Мастацкае слова» i «Вакал». Гран-пры ў намiнацыi «Вакал» атрымала Лізавета Зянько, выхаванка вакальнай студыi «Сола». Сярод лаўрэатаў фестывалю народны ансамбль папулярнай музыкі «Крэшчэнда» Цэнтралiзаванай клубнай сiстэмы, Агнія Таўкiна, Дар’я Дудко, Дамiнiка Церах, Цімур Мяцельскі, Карына Кiндзякова — удзельнікі калектываў дзіцячага цэнтра культуры «Расток», тэатр-студыя «Чорны кот» Красненскага сельскага Дома культуры, Ульяна Кузняцова з Хажоўскага СДК, рэтра-гурт «Асалода» з Раёўкi, народны вакальны ансамбль «Беразiначка» Беразiнскага сельскага Дома культуры, Вiкторыя Сасновiч з узорнай студыi «Жывы гук» i Дар’я Місіюк з ансамбля «Ваяж» Палаца культуры, Соф’я Таўгень з Чысцiнскага СДК. Выдатна паказалi сябе студыя сучаснага танца «Plastilin», харэаграфічныя ансамблi «Акварэль», «Карамель» i «Art dance» гімназіі-каледжа мастацтваў, узорны калектыў «Танцавальны клуб «Грацыя» гiмназii №10, Victoria Dance Studio.

Выступаюць танцавальны клфуб «Грацыя» гімназіі №10 г. Маладзечна...

Цалкам адпавядалi крытэрыям i, як вынiк, апынуліся ў лiку пераможцаў выхаванцы Цэнтралiзаванай клубнай сiстэмы Аляксей Выбарных, Iван Чарненка, Павел Дубовік, Кацярына Малец.

Святочны настрой, атмасфера сяброўства, узаемапаразумення i таварыскай падтрымкі – такiя эмоцыi назаўжды застануцца ў сэрцах удзельнікаў і гледачоў фестывалю.

Валянцiна ДАЎБЕНКА.
Фота: архiў ЦЭНТРАЛIЗАВАНАЙ КЛУБНАЙ СIСТЭМЫ.

Прочитано 868 раз Последнее изменение 23.04.2021 11:24
Валентина Довбенко

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.