10.02.2017 16:31

Любіце спяваць? Вас чакаюць у харавой капэле!

Хор – гэта модна, крэатыўна, прэстыжна і вельмі цікава, упэўнена Наталля Бухціярава, мастацкі кіраўнік Лебедзеўскай народнай харавой капэлы.

Лебедевская народная хоровая копелла. Лебедевская народная хоровая копелла. "Маладзечанская газета"

Разам з сяброўкамі-аднадумцамі Наталля Бухціярава вось ужо чатыры гады разбівае стэрэатыпы аб харавым мастацтве, якое ў многіх людзей яшчэ з савецкіх часоў асацыіруецца з нечым вельмі архаічным, манументальным і сумным. Калі на сцэну выходзяць паўтара дзясятка прыгожых дзяўчат, ладзяць дзіўнае шматгалоссе, выконваюць лірычныя, народныя творы на беларускай, рускай, англійскай і іншых мовах і пры гэтым яшчэ рухаюцца, падтанцоўваюць у такт музыцы, гледачы застаюцца ў захапленні.

Сёння ў рэпертуары калектыву звыш 25 разнажанравых кампазіцый. Добра ўспрымаюцца публікай песні з кінафільмаў «Стылягі», «Харысты», лірычная «Элегія» беларускага кампазітара Эдуарда Наско. З кампазіцыяй з фільма «Дзейнічай, сястра!» у 2015 годзе капэла атрымала Гран-пры на маладзёжным фестывалі «Час жыць!». Сёлета да гэтага форуму Наталля ажыццявіла сваю даўнюю мару – падрыхтавала «Багемскую рапсодыю» Фрэдзі Меркуры.

На Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі капэла прадставіла 40-хвілінную праграму.

Калі раней капэла існавала пры Лебедзеўскім Доме культуры, то цяпер яна адносіцца да цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. Рэпетыцыі праходзяць па панядзелках і чацвяргах у вячэрні час, дадатковыя — па нядзелях у будынку былога Дома культуры чыгуначнікаў. І што важна — яны бясплатныя. Пагадзіцеся, сёння даросламу чалавеку не так проста знайсці гурток ці калектыў, за заняткі ў якім не трэба плаціць.

Наперадзе ў калектыву новыя выступленні, удзел у конкурсах і цікавых праектах. У перспектыве плануем паехаць на міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі ў Беласток. Прыходзьце да нас – насычанае творчае жыццё мы вам гарантуем! -- запрашае кіраўнік Наталля Бухціярава.

Кантактныя тэлефоны Наталлі Бухціяравай: 8-033-674-84-15 (МТС), 8-044-751-69-45 (Велком).

Поўнасцю матэрыял -- у "МГ" за суботу, 11,02,2017 г.

Прочитано 1683 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.