09.02.2017 14:09

На благотоврительный концерт приглашает Централизованная клубная система

Дабрачынны канцэрт пад назвай «Напоўнім неба дабрынёй» адбудзецца 15 сакавіка ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна (былы Дом культуры чыгуначнікаў).

На благотоврительный концерт приглашает Централизованная клубная система "Маладзечанская газета"


Мерапрыемства рыхтуецца сумесна з гарадскім аддзелам Саюза палякаў на Беларусі. Мяркуецца, што ў канцэрце прымуць удзел вакалісты і калектывы клубнай сістэмы, гарадскога Палаца культуры,  музычнага каледжа і іншых устаноў. Заробленыя ад продажу білетаў сродкі будуць накіраваны ў Маладзечанскі цэнтр карэкцыйна-разіццёвага навучання і рэабілітацыі, які наведваюць дзеці з цяжкімі хваробамі. Напярэдадні мерапрыемства ў фае разгорнецца выстаўка малюнкаў выхаванцаў цэнтра. Самыя цікавыя сюжэты будуць перанесены на сувенірныя магніцікі, якія змогуць набыць гледачы і тым самым папоўніць дабрачынную скарбонку.

У работнікаў установы ёсць вопыт правядзення падобных  мерапрыемстваў. Два гады таму тут з поспехам прайшоў сольны канцэрт Дзмітрыя Рудыка. Сабраныя сродкі таксама былі перададзены хворым дзецям з цэнтра, на іх было куплена неабходнае абсталяванне. Арганізатары вельмі спадзяюцца на падтрымку неабыякавых людзей, якія адгукнуцца на добрую ідэю і прыйдуць на канцэрт, прывядуць на яго сваіх сяброў і знаёмых.

Прочитано 1628 раз Последнее изменение 09.02.2017 14:09
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.