Ансамбль «Спадчына» отметил 60-летие большим концертом во Дворце культуры

Вялікім юбілейным канцэртам у гарадскім Палацы культуры адзначыў сваё 60-годдзе заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца «Спадчына» імя Іосіфа Сушко.
Невыпадкова яго называюць візітнай карткай Маладзечаншчыны.

У юбілейным канцэрце прыняў удзел Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзія Цітовіча пад кіраўніцтвам Міхася Дрынеўскага. У юбілейным канцэрце прыняў удзел Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзія Цітовіча пад кіраўніцтвам Міхася Дрынеўскага.

Створаны ў далёкім 1960 годзе на базе былога партызанскага ансамбля песні і танца, гэты калектыў за кароткі час стаў вядомы ва ўсёй Беларусі і за яе межамі. Як не ганарыцца, што наша «Спадчына» выступала ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў і ВДНГ у Маскве, перад касманаўтамі ў Зорным гарадку, станавілася лаўрэатам міжнародных фестываляў народнай творчасці ў Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Італіі, Эстоніі, іншых краінах. У 1963 годзе ансамблю было прысвоена званне народнага, у 2004-м – заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь.

Галоўныя вехі існавання ансамбля былі прадстаўлены гледачам у відэафільме. Асобная яго старонка прысвечана заснавальніку і нязменнаму на працягу 56 гадоў мастацкаму кіраўніку Іосіфу Сушко, які змог згуртаваць вакол сябе таленавітых маладзечанцаў, даў новае жыццё народным песням, сам напісаў нямала твораў, якія і сёння ў рэпертуары «Спадчыны» і іншых вядомых калектываў, асобных выканаўцаў. Цяжка пераацаніць уклад Іосіфа Фаміча ў беларускую культуру. Ён быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Вельмі сімвалічна, што ў 2018 годзе, у час канцэрта, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Іосіфа Сушко, ансамблю «Спадчына» было прысвоена яго імя.

Да слова, на юбілейным канцэрце прысутнічалі сыны Іосіфа Фаміча Генадзій і Дзмітрый, якія таксама сталі музыкантамі, адбыліся як прафесіяналы і кіраўнікі калектываў.

А яшчэ ў глядзельнай зале сабралася нямала былых удзельнікаў «Спадчыны». Вядучая мерапрыемства Таццяна Тарасава папрасіла іх прыўстаць, а гледачы прывіталі апладысментамі. Усяго ж за 60 гадоў праз гэты калектыў прайшло больш за тысячу самадзейных і прафесіянальных музыкантаў, спевакоў, танцораў.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечангскай газеце" за суботу, 24 касртрычніка.

Фота: Яўгеній СТЭЛЬМАХ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/kultura/item/7898-ansambl-spadchyna-otmetil-adznachy-60-letie-bolshim-kontsertom-vo-dvortse-kultury.html#sigProId42b469fc6c
Прочитано 891 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « «Вялікія каштоўнасці малой радзімы». Выпуск пяты

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить