04.07.2018 15:32

«Мисс выпускной бал-2018» вернется работать в Молодечно

Маладзечанка Наталля Ламака стала «Міс выпускны баль – 2018» на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі. Яна хутка прыступіць да працы...

У сямейным архіве Наталлі Ламака застанецца запрашэнне ад Прэзідэнта. У сямейным архіве Наталлі Ламака застанецца запрашэнне ад Прэзідэнта. "Маладзечанская газета"

Ён прайшоў у Мінску 30 чэрвеня і сабраў больш за 220 лепшых выпускнікоў ВНУ краіны – выдатнікаў вучобы, пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў, лаўрэатаў спецыяльных фондаў. Па традыцыі ў ім прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Дзяўчына з дыпломам з адзнакай закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Па спецыяльнасці яна спявачка, кіраўнік вакальнага ансамбля, выкладчык. Наша зямлячка двойчы заахвочвалася спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, мае падзяку ад Міністэрства культуры. У час вучобы падпрацоўвала -- кіравала студыяй сталічнага гандлёва-эканамічнага каледжа. Адметна, што Наталля хутка вернецца працаваць у Маладзечна...

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 7 ліпеня.

Прочитано 3882 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.