Нямала шчырых слоў было сказана на адкрыцці экспазіцыі ў адрас віноўніка ўрачыстасці, чалавека натхнёнага, адоранага талентам заўважаць прыгажосць вакол сябе і дзяліцца ёю з іншымі.
— Літаратура, мастацтва, культура, творчасць — вечныя каштоўнасці. І калі мы дакранаемся да іх, то далучаемся да вечнасці, — адзначыў у час адкрыцця выставы пісьменнік і краязнавец Міхась Казлоўскі.
Слова на ўрачыстасці ўзялі мастак Рыгор Мяжуеў, фотааматар Аляксандр Салагуб, выстава якога нядаўна была прадстаўлена ў бібліятэцы.
Сваімі разважаннямі аб мастацтве падзяліўся Леанід Станкевіч.
Леанід Іванавіч — удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і праектаў. Работы аўтара захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, а таксама за мяжой. Мастаку блізкая тэма духоўнасці, якая напаўняе яго работы святлом дабрыні.
Тэкст і фота: Людміла ЦАР.