22.08.2017 12:33

З жыццём рыфмуецца жніво

Па добрай традыцыі ў час жніва прафесійныя і самадзейныя артысты выступаюць не толькі ў канцэртных залах, але і на палях. Напрыклад, Аляксандр Саладуха праспяваў пад гітару для паспяховых аграрыяў у Мінскім раёне. У нас, на Маладзечаншчыне, творчыя сустрэчы ў полі не менш запамінальныя.

Перад механізатарамі выступае «Вечарына» Беразінскага СДК. Перад механізатарамі выступае «Вечарына» Беразінскага СДК. Маладзечанская газета

— З самага пачатку ўборачных работ самадзейныя творчыя калектывы выязджаюць на палі і збожжатакі, — расказвае  загадчыца аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Алена Качэрга, якая не першы год адказвае за арганізацыю выязных выступленняў артыстаў, свят вёсак. – Сёлета сезон распачаўся 22 ліпеня «зажынкамі» ў Заскавічах. На свежым паветры цікавую тэматычную праграму паказалі работнікі Заскавіцкага СДК. Праз некалькі дзён вакальная група «Журавачка» Пранчэйкаўскага Дома культуры на плённую працу натхніла хлебаробаў з Селеўцаў. «Беларусачка» задорнымі песнямі вітала землякоў у «Хажоваагра-2009», а «Маркаўчанка» радавала музычнымі падарункамі ў сваім родным Маркаве.
— Наогул, Маркаўскі СДК, дзе дырэктарам Людміла Асіповіч, — лідар па выступленнях, якіх іншым разам адбываецца па тры-чатыры на тыдзень, — працягвае А. Качэрга. – І не толькі ў сваёй гаспадарцы. Самадзейныя артысты не шкадавалі цёплых слоў для перадавікоў-тысячнікаў у Селеўцах і Палачанах. Шчыра дзякавалі за самаадданую працу людзям, якія ў спёку і непагадзь з раніцы да ночы на хлебнай ніве. Менавіта ім прысвечаны такія словы: «Пралятаюць над зямлёй вякі, а сялянскаму роду няма пераводу, бо селянін корміць хлебам увесь свет. Пакуль на зямлі ёсць селянін-працаўнік – будзе хлеб, будзе і жыццё».
Заўсёды жаданыя госці ў хлебаробаў і вакальны ансамбль «Вечарына» (кіраўнік Таццяна Іванчык) Беразінскага СДК. У рэпертуары калектыву беларускія, рускія народныя, сучасныя песні. А ў творчай біяграфіі – удзел у рэспубліканскіх, абласных, раённых святах, Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар».
У жнівеньскі дзень кожная хвіліна на ўліку, таму стараюцца самадзейныя артысты сельскіх Дамоў культуры за кароткі перапынак падняць працаўнікам палёў і збожжатакоў настрой, развеяць стомленасць, натхніць на высокі вынік. Хлебаробы з радасцю сустракаюць творчыя калектывы, не шкадуюць апладысментаў, дзякуюць за падтрымку. І нярэдка адзначаюць: калі ёсць настрой, то і справа ладзіцца.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1735 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.