У залах можна ўбачыць лепшыя дыпломныя работы рознай тэматыкі выпускнікоў аддзялення ДПМ, а таксама частку вучэбных работ.
Некалькі сюжэтаў, прадстаўленых на экспазіцыі, прысвечаны тэме Велікоднага кірмашу. Як вядома, на кірмаш прыязджалі для таго, каб небходнае набыць, а яшчэ людзей паглядзець і сябе паказаць.
Велікоднае яйка — традыцыйны сімвал, без якога мы не ўяўляем гэтае свята. Святочныя сувеніры ў выглядзе Велікоднага яйка па-майстэрску ўпрыгожаны мастацкім роспісам. Майстры ДПМ вырабляюць іх з розных матэрыялаў, ствараюць маленькія шэдэўры.
Тэкст і фота: Людміла ЦАР.