Новости Молодечно и Молодечненского района

Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» запрасіў маленькіх гасцей на свята

  • 2025-09-27 06:45:00

У дзіцячым цэнтры культуры «Расток» адбылася фальклорная сустрэча, прысвечаная роднай мове.

У адпаведнасці з казачным сюжэтам удзельнікі мерапрыемства – вучні СШ № 2 – выконвалі заданні, адгадвалі па чарзе літары і склалі слова «мова».

Установа культуры робіць вельмі шмат для таго, каб беларускую мову ведалі і любілі з самага дзяцінства. Тут паспяхова дзейнічаюць чатыры клубныя фарміраванні фальклорнага кірунку: музычна-паэтычны клуб «Вытокі» (кіраўнік Вераніка Белакавылава), клуб беларускай гульні «Весялінка» (Анжаліка Каралевіч), краязнаўчы клуб «Беларуская хатка» (Наталля Шастак), фальклорнае аб’яднанне «Беларуская спадчына» (Алена Кандрашова).

– Праводзім заняткі ў навучальных установах горада для школьнікаў першых-чацвёртых класаў, ладзім святы, у іх ліку «Каляды», «Гуканне вясны», «Вялікдзень», «Восеньскія Дзяды», а таксама гульнёва-пазнавальныя праграмы, – расказвае загадчыца аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю ДЦК «Расток» Вераніка Белакавылава. – Знаёмім з народнымі традыцыямі, развучваем песні, вершы, танцы. У цікавай даступнай форме далучаем дзяцей да традыцыйнага беларускага мастацтва. Важна тое, што хлопчыкі і дзяўчынкі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, могуць і новыя веды атрымаць, і творча праявіць сябе.

Тэкст і фота: Людміла ЦАР