Новости Молодечно и Молодечненского района

Дзень нараджэння Агінскага

  • 2021-10-07 07:02:36
  • Алег Бяганскі

Творы нашага славутага земляка прагучалі ў выкананні струннага ансамбля «Амелія» пад кіраўніцтвам Валерыі Маліноўскай, выкладчыкаў і навучэнцаў Маладзечанскага музычнага каледжа, лаўрэатаў нацыянальных і міжнародных конкурсаў.

Як адзначыў старшыня праўлення мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» Рыгор Сарока, мова мастацтва зразумелая для ўсіх. Яна збліжае краіны і народы, яднае беларускую нацыю.

— Род Агінскіх пакінуў значны след у гісторыі Беларусі, — падкрэсліў Рыгор Сямёнавіч. — А Міхал Клеафас узбагаціў як айчынную, так і сусветную культуру. Мы ўдзячныя гэтай асобе за яе ўклад у фарміраванне беларускай нацыі.

Алег БЯГАНСКІ.