31.05.2019 12:17

Проект «Гинкго-Лабиринт» в Молодечно: дерево назвали Вагнером

В честь двух известных людей, которые носят эту фамилию.

Дерево гинко билоба в парке Молодечно. Дерево гинко билоба в парке Молодечно. "Маладзечанская газета"


У парку Перамогі Маладзечна пасадзілі ўнікальнае дрэва гінкго білоба, якое лічыцца самым старажытным на планеце.

Менавіта гэта дрэва было любімым у нямецкага пісьменніка Іагана Гётэ. Сімвалічна, што ў знак свайго 25-годдзя Інстытут імя Гётэ ў Мінску сумесна з праектам «Гінкго-лабірынт» праводзіць акцыю: дорыць саджанцы гэтага дрэва 25 сваім самым актыўным партнёрам.
Сярод іх цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча, якая вось ужо 17 гадоў плённа супрацоўнічае з Гётэ-інстытутам. Тут рэгулярна праводзяцца сустрэчы з нямецкімі пісьменнікамі, мастакамі, валанцёрамі. З 2006 года два разы на месяц у наш горад прыходзіць медыя-аўтобус з літаратурай і перыёдыкай на нямецкай мове. Нядаўна супрацоўнікі бібліятэкі разам з прадстаўнікамі мясцовых улад і СМІ, юнымі чытачамі з гімназіі №7 пасадзілі дрэва гінкго ў парку Перамогі.

Цікава, што кожнаму з пасаджаных дрэў даецца сімвалічнае імя. Прысутныя адобрылі прапанову бібліятэкара залы літаратуры на замежных мовах Таццяны Летуновай назваць маладзечанскае гінкго Вагнер.

— Беларусы ганарацца кампазітарам Генрыхам Вагнерам, народным артыстам БССР, прафесарам, немцы – Рыхардам Вагнерам, адна з самых вядомых опер якога «Трыстан і Ізольда». Дрэва, названае ў іх гонар, стане сімвалам беларуска-нямецкага супрацоўніцтва. Тым больш што пасадзілі яго побач з амфітэатрам – адным з музычных цэнтраў горада, — сказала Таццяна Мікалаеўна.  

Кіраўнік інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела Інстытута Гётэ Аляксандр Назарчук прадставіў аўтара і заснавальніка праекта «Гінкго-Лабірынт» Аляксандра Жарнасека.

— Гінкго – равеснік дыназаўраў, яно існавала 250 мільёнаў гадоў таму і з’яўляецца папярэднікам усіх хвойных відаў, — расказвае заснавальнік праекта. – Гэта дрэва можа жыць 1-2 тысячы гадоў, яно не баіцца змен клімату, хвароб, паразітаў, таксінаў. Яно нават выжыла ў Хірасіме пасля ядзернага ўзрыву. Плады гэтага дрэва ўжываюць у ежу, а экстракт лістоў выкарыстоўваюць у фармакалогіі, касметалогіі. У дзікай прыродзе яно захавалася ў Кітаі. У Беларусі выдатна сябе адчувае. Гінкго даўно расце і нават плоданосіць у Гомелі, ёсць у сталічным Батанічным садзе.

Больш за год таму Аляксандр і яго аднадумцы, нераўнадушныя да праблем экалогіі, стварылі праект «Гінкго-лабірынт». Яны вырашылі пасадзіць парк-гадавальнік з 10 тысяч дрэў у выглядзе лабірынта ў форме «Вечнага вузла» — як сімвала адзінства ўсіх з’яў і жывых істот у Сусвеце. Гэты парк закладзены ў Чашніцкім раёне на Віцебшчыне, Аляксандр спадзяецца, што праз пяць гадоў, калі дрэўцы падрастуць, парк можна бу-
дзе наведваць. Па яго словах, за год гінкго вырастае на 30-50 сантыметраў. Саджанцы вырошчваюцца з насення, таму яны вельмі жыццеўстойлівыя. Галоўная мэта праекта – звярнуць увагу грамадскасці на праблемы экалогіі, у прыватнасці, знішчэння лясоў караедам. А таксама заклікаць да дзеяння, распаўсюдзіць у краіне гінкго, прыцягнуць да яго пасадкі як мага больш людзей. Ужо сёння кожны жадаючы можа зайсці на сайт www.ginkgo.by, прайсці курс па захаванні экалагічнай бяспекі і бясплатна атрымаць саджанец. «Мы будзем таксама рады падтрымцы спонсараў і валанцёраў», — гаворыць Аляксандр.

Дзякуючы сумеснаму праекту «Гінкго-Лабірынт» і Інстытута Гётэ ў Беларусі будзе пасаджана не толькі 25 дрэў у гонар партнёрства, але і перададзена 100 саджанцаў школам і гімназіям. Вось і прадстаўнікам гімназіі №7 нашага горада, дзе шмат актыўных чытачоў нямецкай літаратуры, а таксама юных біёлагаў, уручылі маладое дрэўца гінкго.
У хуткім часе яго атрымае і гімназія №10, якая цесна супрацоўнічае з Інстытутам Гётэ. Хочацца спадзявацца, што саджанцы прыжывуцца і стануць для маладзечанцаў сімвалам сяброўства, даўгалецця, беражлівых адносін да прыроды.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/glavnye-novosti/item/4635-proekt-ginkgo-labirint-v-molodechno-derevo-nazvali-vagnerom.html#sigProId49d3da7f63
Прочитано 335 раз Последнее изменение 31.05.2019 12:17
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить