20.02.2017 9:58

Лес, як лёс -- ён Богам дадзены

ДЛГУ «Маладзечанскі  лясгас» прапануе  шырокі  спектр  паслуг  грамадзянам і  юрыдычным  асобам.

Лес, як лёс -- ён Богам дадзены "Маладзечанская газета"

Няма лесу – пасадзі, мала лесу – не сячы, многа лесу – беражы. Гэту     прыказку ведае, бадай, кожны работнік Маладзечанскага лясгаса. І стараецца прытрымлівацца закладзеных у ёй прынцыпаў. Такія адносіны да зялёнага багацця краіны прыносяць свой плён: сёння дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Маладзечанскі лясгас» упэўнена выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі. Значнае месца ў дзейнасці калектыву разам з непасрэднай работай па ахове і ўзнаўленні лясных угоддзяў займаюць паслугі, якія аказваюцца юрыдычным і фізічным асобам.

Зробім жыццё ўтульным

Памыляецца той, хто думае, што галоўны аргумент лесніка ў лесе – піла ды сякера. Не, Маладзечанскі лясгас займаецца прамысловай дзейнасцю – нарыхтоўвае і рэалізуе драўніну, перапрацоўвае яе ўласнымі сіламі, выпускае розную пілапрадукцыю…
Але лесааднаўленне і лесаразвядзенне з’яўляецца ці не галоўнай задачай калектыву. І ён з гэтай задачай паспяхова спраўляецца. Так, за мінулы год лясгас павялічыў плошчу зялёных насаджэнняў на 140 гектараў.

Прычым культуры вырошчваюцца ва ўласным гадавальніку.
Базавы лесагадавальнік створаны ў 1979 годзе на тэрыторыі Гарадоцкага лясніцтва. На плошчы звыш 25 гектараў размешчаны пасяўное і так званае школьнае аддзяленні, пабудавана лядоўня для кароткачасовага захоўвання пасадачнага матэрыялу. Закуплена неабходная тэхніка. Карацей, усё тут арганізавана па-сур’ёзнаму, створаны належныя ўмовы для пасадкі хваёвых і лісцевых парод дрэў, іх далейшага росту і рэалізацыі.

Загадвае гаспадаркай малады спецыяліст, выпускніца Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Марта Жэрка.
– У гадавальніку закладзены плантацыі сасны, клёна, дуба чырвонага. Саджанцы выкарыстоўваем для ўласных патрэб, рэалізуем як у Беларусі, так і за межы. Задавальняем попыт грамадзян, калі тыя выказваюць жаданне набыць пасадачны матэрыял.

Ёсць у лясгасе і тры цяпліцы, у якіх штогод вырошчваецца звыш 90 тысяч штук саджанцаў драўні-
нных і кустовых парод, кветак, якімі можна дэкаратыўна аформіць і гарадскія вуліцы, і ўласны падворак, і садовы ўчастак. Вырашчаныя з захаваннем усіх агратэхнічных патрабаванняў саджанцы надзейна прыжывуцца і ўпрыгожаць любую тэрыторыю. Прынамсі так сцвярджаюць маладзечанцы, якія набывалі зялёныя насаджэнні. Акрамя ўзнаўлення лясных угоддзяў, вырошчвання і рэалізацыі пасадачнага матэрыялу ў лясгасе трымаюць пчальнік на сто пчоласем’яў, маюць дзве перасовачныя платформы – на іх вуллі вывозяцца на ўчасткі, засеяныя рапсам і грэчкай. Мёд з лясгаса – самы што ні ёсць натуральны.

Адрас і кантактныя тэлефоны: +37529-253-85-76, Калошыч Ірына Мар’янаўна. УНП 600077126.

На «Красным» – красная цана

Прамысловая дзейнасць лясгаса накіравана на рэалізацыю прадукцыі з драўніны на экспарт і ўнутраны рынак.
Летась паступленні ад рэалізацыі склалі 5133 тыс. руб. У вёсцы Краснае, за 16 кіламетраў ад Маладзечна, дзейнічае вытворчы ўчастак па перапрацоўцы сыравіны. Тут за змену перапрацоўваюць каля 40 метраў кубічных лесу і выпускаюць піламатэрыялы абразныя і неабразныя розных памераў. Заказы прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці, а таксама грамадзян выконваюць у сціслыя тэрміны, з высокай якасцю і па даволі прымальнай, сказаў бы, краснай цане.
– Мы даражым рэпутацыяй і стараемся ісці насустрач кліентам, – запэўнівае начальнік вытворчага ўчастка «Краснае» Віталій Южык. – У нашым асартыментным пераліку дошкі, брусы, паўбрусы, кроквенная сістэма. Выпускаем піламатэрыялы з хваёвых і мяккалісцевых парод драўніны.

Для кліентаў ёсць пэўныя бонусы: купіў тавар на 500 і больш рублёў – атрымай 10-працэнтную скідку. Арганізацыя сваім транспартам можа даставіць заказ у патрэбнае месца. Такі падыход працуе на эканоміку лясгаса, прыцягвае пакупнікоў. Ствараем для іх самыя спрыяльныя ўмовы – кліент заўсёды мае рацыю. У мінулым годзе, да прыкладу, участак аказаў паслуг больш чым на мільярд недэнамінаваных рублёў.

Адрас і кантактныя тэлефоны: +37529-140-86-81, Южык Віталій Уладзіміравіч.

«На недельку до второго я поеду в Вередово»

Тут у любую пару года прыгожа і ўтульна. Гасцявы комплекс «Домік паляўнічага» ля вёскі Верадова размешчаны на сямі гектарах у жывапісным месцы – сасновы бор, побач некалькі вадаёмаў.

Гэта, як кажуць, ад Бога. А вось ад ДЛГУ «Маладзечанскі лясгас» сам двухпавярховы дом з чатырма спальнымі пакоямі, більярдны пакой, банкетная зала з камінам, кухня, цэнтральнае ацяпленне, гарачая і халодная вада. Побач абсталяваная па ўсіх правілах лазня з парылкай і душавым пакоем, басейн. У двары ўзведзены арыгінальныя альтанкі для адпачынку на 10-20 чалавек, мангалы з прыроднага каменю: шашлык і юшка на свежым паветры – сма-ка-та! А зусім нядаўна, у 2013 годзе, на тэрыторыі комплексу з’явіліся летнія домікі на дваіх чалавек кожны. Праўда, летнімі іх назваць язык не паварочваецца: у спальні зманціраваны інфрачырвоныя абагравальнікі, ёсць душавая кабіна, унітаз, умывальнік. Нядаўна ўмовы пражывання ў доміках на «зэр гут!» ацанілі паляўнічыя з Бельгіі. Таксама на «выдатна» ацанілі госці і паляванне на тэрыторыі лясгаса.

– Гасцявы комплекс ствараўся і развіваецца для адпачынку нашых грамадзян. Тут добрыя ўмовы пражывання і правядзення карпаратыўных і сямейных мерапрыемстваў, рыбалкі і палявання, даступныя цэны. А тое, што прыйшоўся ён даспадобы замежным гасцям, якія ці не паўсвету аб’ехалі ў пошуках добрых уражанняў, толькі павышае яго аўтарытэт, – не хавае задавальнення ад зробленага галоўны ляснічы Андрэй Шыбека.

На тэрыторыі комплексу пракладзена экалагічная сцяжынка. Яна разлічана на дарослых і дзяцей: гуляючы па ёй, можна палюбавацца прыгожымі краявідамі, убачыць рэдкія расліны, высакародных аленяў, казуль, страусаў, паблукаць па дэндрарыі. А затым правесці вечар у дружнай кампаніі. Добрых эмоцый будзе праз край, зараду бадзёрасці – да наступнага прыезду.

Дарэчы, абслугоўваюць комплекс вельмі адказныя, выхаваныя работнікі лясгаса на чале з Мікалаем Партыкам.

Адрас і кантактныя тэлефоны: +37529-140-42-60, Партыка Мікалай Мікалаевіч.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/glavnaya-novost/item/944-les-yak-ljos-jon-bogam-dadzeny.html#sigProIdf30b2d467a
Прочитано 2210 раз Последнее изменение 20.02.2017 9:58
Аляксандр Лазоўскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.