03.10.2018 16:09

Як шляхціц з Маладзечна пабываў на балі

Сустрэцца з аўтарам паланэза «Развітанне з Радзімай», пагаварыць з дыпламатамі, палюбавацца прыгожымі дамамі і закружыцца ў вальсе… Аўтар гэтых радкоў не прапусціў магчымасць апынуцца ў рамантычнай эпосе ХІХ стагоддзя. Для гэтага ён апрануў фрак, успомніў некалькі танцавальных па, пагаліўся і адправіўся ў Залессе. Там, у маёнтку Агінскіх, і адбывалася дзеянне.

Як шляхціц з Маладзечна пабываў на балі "Маладзечанская газета"

Трэба адзначыць, што балі ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага праводзяцца даволі часта. За аснову бяруцца дваранскія балі пазамінулага стагоддзя. Арганізатары пераймалі адпаведны вопыт у сваіх калег у Міры і Нясвіжы. Вядома, уносіліся арыгінальныя рысы, бо Залессе мае багатую гісторыю.

Музычны вечар, на які прыехаў шляхціц (пасведчанне ёсць) Бяганскі разам з жонкай, быў заключнай часткай святкаванняў дня нараджэння вялікага кампазітара. Гасцей сустракалі і забаўлялі «прыдворныя» -- работнікі музея-сядзібы і музычнае трыа «Унісон» з аграгарадка Солы. Увагу прыцягвалі «ваенныя» ў парадным абмундзіраванні. Іх ролю выканалі члены конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» і клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Фузілёры-грэнадзёры імператарскай гвардыі».

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 6 кастрычніка.

Прочитано 2275 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.