01.10.2018 12:30

Молодечненцы приняли участие в областных «Дажынках-2018» (фото)

Праздник в городе начался с утра 29 сентября. На улицах Набережной, Школьной, 17 Сентября, площадях Шаранговича и Ленина развернулся Город мастеров, где производители представили свою промышленную и сельхозпродукцию.

Делегация Молодечненского района. Делегация Молодечненского района. "Маладзечанская газета"

Сярод тых, хто прымаў удзел у галоўным свяце хлебаробаў цэнтральнага рэгіёна, — афіцыйная дэлегацыя, артысты і творчыя калектывы, народныя майстры, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый з Маладзечанскага раёна.

Нашы землякі глядзеліся на Дажынках надзвычай годна. У іх адрас гучала шмат цёплых слоў — раён унёс важкі ўклад у абласны ўраджай.

Як адзначыў старшыня аблвыканкама Анатолій Ісачэнка, Мінская вобласць па-ранейшаму ўтрымлівае статус асноўнай жытніцы краіны і надзейнага пастаўшчыка прадуктаў харчавання для жыхароў сталіцы і іншых рэгіёнаў. Гэта заслуга ў першую чаргу нашых працавітых людзей: кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый, камбайнераў, вадзіцеляў, тых, хто працаваў на сушцы збожжа, гатаваў абеды для ўдзельнікаў жніва.

— Самых добрых слоў падзякі заслугоўваюць усе, хто прымаў актыўны ўдзел ва ўборцы ўра-
джаю і ўклаў часцінку працы ў фарміраванне абласнога каравая. Гэта студэнты і навучэнцы, ратавальнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў, работнікі гандлю і грамадскага харчавання, культуры, медыцыны, бытавога абслугоўвання насельніцтва, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Анатолій Міхайлавіч таксама падзякаваў сем’ям хлебаробаў, якія ўзялі на сябе хатнія клопаты ў гарачы час. Словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас ветэранаў галіны, якія перадаюць свае вопыт і веды маладым спецыялістам.
Варта адзначыць, што поспехі аграрыяў Маладзечаншчыны былі годна ацэнены на ўзроўні вобласці. Так, адным з лідараў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод сельскагаспадарчых арганізацый стала сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства
«ЯхімоўшчынаАгра» (гаспадарка заняла трэцяе месца).

Сярод галоўных аграномаў у тройцы пераможцаў работнік ААТ «Хоўхлава» Леанід Давідзёнак (у яго таксама «бронза»). Дзмітрый Акульскі з ААТ «Палачаны» стаў першым сярод маладых вадзіцеляў. Вызначылася таксама аператар зернесушыльнай устаноўкі ААТ «Гарадзілава» Жанна Маркоўская. Яна заняла другое месца ў адпаведнай конкурснай намінацыі.

У Мядзеле былі ўзнагароджаны і пераможцы агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў». Першае месца ў вобласці сярод лесагаспадарчых арганізацый заняў Маладзечанскі лясгас.

На цэнтральнай сцэне свята Анатолій Ісачэнка асабіста ўзнагародзіў Дзмітрыя Акульскага, дырэктара лясгаса Анатолія Ермаловіча, старэйшых прадстаўніц сямейнай дынастыі Мякшыла Васілісу Кукель і Марыю Вяль.
Дарэчы, павільён лясгаса на Дажынках быў вельмі папулярны. Тут былі прадстаўлены мёд, венікі, іншая прадукцыя.

Таксама лесаводы рэкламавалі адпачынак у паляўнічым комплексе «Верадова».

На чале святочнай калоны Маладзечанскага раёна быў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Да нашай афіцыйнай дэлегацыі далучылася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Яна таксама падзякавала хлебаробам за самаадданую працу.

Святочныя калоны раёнаў Міншчыны прайшліся па цэнтры Мядзела. Маладзечанцы былі апранутыя ў спецыяльна пашытыя белыя вышыванкі.

Удзельнікаў і гасцей мерапрыемства парадавалі артысты з Маладзечна. У святочным канцэрце прынялі ўдзел узорны хор «Журавачка» Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў і саліст Палаца культуры Дзмітрый Рудык.
Мы пагаварылі з некаторымі героямі абласных Дажынак.

— Вынікамі жніва задаволены, — паведаміў дырэктар СУП «ЯхімоўшчынаАгра» Уладзімір Лазар. – Радуе ўраджайнасць (каля 50 цэнтнераў з кожнага гектара). Дасягнулі яе дзякуючы прафесіяналізму работнікаў і зладжанасці ўсяго
калектыву. А высокая ацэнка ў абласным конкурсе – добры стымул працаваць яшчэ лепш.

Леанід Давідзёнак прыехаў на Дажынкі з добрым настроем. У Мядзеле ён сустрэўся з калегамі, агледзеў горад. Для яго мерапрыемства – добрая нагода перадаць вопыт іншым спецыялістам. Галоўны аграном ААТ «Хоўхлава» падкрэсліў, што высокая ўраджайнасць – вынік правільных агратэхнічных мерапрыемстваў і ўвагі да кожнага ўчастка зямлі.

Для Дзмітрыя Акульскага гэта другія абласныя Дажынкі, у якіх ён удзельнічае. У Мядзеле яму спадабалася. Тут можна было акунуцца ў святочную атмасферу. Сваімі ўражаннямі малады вадзіцель абавязкова падзеліцца ў калектыве.


Фота: Віталій КРУПЯНЬКОЎ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/glavnaya-novost/item/3361-molodechnentsy-prinyali-uchastie-v-oblastnykh-dazhynkakh-2018-foto.html#sigProId3d50324aa4
Прочитано 2108 раз Последнее изменение 01.10.2018 12:30
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.