Як паведамілі ў райвыканкаме, плошча Старое Места не прызначана для гандлю. Там размешчана аўтапаркоўка. Садавіну і агародніну мясцовыя жыхары штодня могуць купіць у гандлёвых кіёсках і магазінах, размешчаных па перыметры той жа плошчы.
Акрамя таго, па 3 лістапада штотыднёва па выхадных днях на Старым Месце будуць праводзіцца асеннія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, сродкаў аховы раслін, угнаенняў, насення і пасадачнага матэрыялу, сельскагаспадарчага інвентару, харчовых тавараў.