03.11.2017 16:43

Медучреждения Молодечненского района пополнили более 150 молодых специалистов

Больш за 80 пачынаючых урачоў і яшчэ прыкладна столькі ж фельчараў і медсясцёр папоўнілі калектывы ўстаноў аховы здароўя раёна.

Медучреждения Молодечненского района пополнили более 150 молодых специалистов news.vse42.ru


Адкуль яны прыехалі ў наш край, як пачаліся іх працоўныя будні, чым наогул жывуць сучасныя маладыя медыкі? Пра гэта і не толькі ішла размова з кіраўніцтвам цэнтральнай раённай бальніцы і структурных падраздзяленняў, а таксама з прадстаўнікамі мясцовых улад і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сустрэча адбылася ў малой зале Палаца культуры.

— Узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў даволі высокі, — заўважыў у сваім выступленні выконваючы абавязкі галоўнага ўрача ЦРБ Іван Лужынскі. — Задача вопытных медыкаў – дапамагчы малодшым калегам спалучаць тэорыю і практыку.

Пераважная большасць маладых спецыялістаў — дзяўчаты. Многія з іх закончылі мясцовы медыцынскі каледж. А спецыялісты з вышэйшай адукацыяй набылі яе ў адпаведных профільных установах Мінска і Гродна, Віцебска і Гомеля. Найбольшая колькасць спецыялістаў прыйшла ў дзіцячыя паліклініку і бальніцу, радзільны дом, паліклініку №1, бальніцу №1, пункты аховы здароўя пры навучальных установах. Вылучаюцца немалыя групы ўрачоў-анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, а таксама оталарынголагаў. Дзякуючы маладому папаўненню таксама закрыліся вакансіі і ў сельскай мясцовасці – у амбулаторыях і на ФАПах.

Пераважна навічкі задаволены працоўнымі месцамі. Тым не менш, яны смела выказваліся, што ў некаторых установах трэба ўмацаваць лячэбную базу, правесці рамонт памяшканняў.

Дэбаты выклікала «жыллёвая тэма». Не сакрэт, што станоўчае вырашэнне гэтага пытання спрыяе замацаванню маладых спецыялістаў. Пераважнай іх большасці былі прапанаваны месцы ў інтэрнаце, але не ўсе пажадалі ў ім жыць, спасылаючыся на недастатковы камфорт, і аддалі перавагу наёмнаму жыллю. Па магчымасці дадзена і арэнднае. Мясцовыя юнакі і дзяўчаты вярнуліся ў бацькоўскія дамы. А маладая ўрач агульнай практыкі, напрыклад, ездзіць у Аляхновіцкую амбулаторыю на ўласным аўтамабілі з Валожынскага раёна.

Безумоўна, пачынаючыя спецыялісты хочуць самастойна будаваць сваё жыццё. Мясцовыя ўлады запэўнілі моладзь, што неўзабаве ў горадзе будзе здадзены дом для медыкаў. Тым, хто яшчэ не стаў на чаргу, трэба аб гэтым неадкладна паклапаціцца.

Калі гаварыць аб перспектывах развіцця раённай медыцыны, то, па словах І. Лужынскага, у плане ўкараненне МРТ-дыягностыкі і найноўшых метадаў прамянёвай дыягностыкі.

— Мы імкнёмся да таго, каб жыхары на мясцовым узроўні маглі атрымаць якасную і эфектыўную медыцынскую дапамогу, — падкрэсліў Іван Станіслававіч.

Сярод тых, хто звярнуўся са словамі наказу да пачынаючых спецыялістаў, былі намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ЦРБ Ігар Салагуб, загадчык псіханеўралагічнага дыспансера Аляксандр Бажко, намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Соф’я Філістовіч і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццяна Шафаловіч. Загадчыца Чысцінскай участковай бальніцы Наталля Люцко расказала пра добрыя справы медыкаў, якія знаходзяцца ў ліку актывістаў РГА «Белая Русь». Наталля Рыгораўна — старшыня арганізацыі па вытворчым прынцыпе. На мерапрыемстве звыш 30 юнакоў і дзяўчат папоўнілі рады «Белай Русі».

Фота: Ірына РАБУШКА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/glavnaya-novost/item/1822-meduchrezhdeniya-molodechnenskogo-rajona-popolnili-bolee-150-molodykh-spetsialistov.html#sigProId0a350dc07f
Прочитано 2334 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.