02.08.2021 14:48

«Тысячнікі» цяпер і камбайнавыя экіпажы

Некалькі дзён таму прымалі віншаванні першыя «тысячнікі», занятыя на адвозцы з палёў збожжа новага ўраджаю. Нядаўна да іх далучыліся «тысячныя» камбайнавыя экіпажы.

«Тысячнікі» цяпер і камбайнавыя экіпажы "Маладзечанская газета"

Тысячны рубеж у намалоце першымі на Маладзечаншчыне перавысілі камбайнеры адразу дзвюх гаспадарак – ААТ «Гарадзілава» і аграфірмы «Лебедзева». Трэба адзначыць, што гэтыя прадпрыемствы АПК маюць добрую ўраджайнасць. Жніво тут ідзе хуткімі тэмпамі.

За ўдарную працу ва ўрачыстай абстаноўцы былі адзначаны камбайнавыя экіпажы ў складзе Сяргея Богана і Андрэя Юрэвіча, Уладзіміра Свянціцкага і яго сына Аляксея, Юрыя Арловіча і Андрэя Канапелькі, Аляксандра Стэфановіча і Яўгенія Гнілазуба (ААТ «Гарадзілава»), Аляксандра Брылеўскага і Яўгенія Кохана (аграфірма «Лебедзева»).

Працягвае папаўняцца і элітны клуб вадзіцеляў-«тысячнікаў». Адпаведную колькасць тон перавезлі ўжо работнікі ААТ «Палачаны» Валерый Зянькевіч і Дзмітрый Акульскі, а таксама хлебаробы з Лебедзева Сяргей Лубнеўскі і Вячаслаў Кураловіч.

Героі жніва атрымалі Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі. Віншавалі іх старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў, першы намеснік старшыні -- начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Фурс, кіраўнікі гаспадарак, самадзейныя артысты.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 754 раз Последнее изменение 02.08.2021 14:48
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.