04.05.2021 12:24

Ганарымся нашымі ветэранамі!

Гэты здымак быў зроблены ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя. На ім супрацоўнікі рэдакцыі таго часу разам з прадстаўнікамі старэйшага пакалення журналістаў раённай газеты.

Сярод тых, хто стаіць у першым радзе, паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, журналісты, якім давялося выконваць свой прафесійны абавязак не толькі «з лейкай і блакнотам», але і «з кулямётам». Зведаўшы ўсе нягоды ваеннага часу, яны з велізарным запалам працавалі, расказвалі чытачам аб адраджэнні нашага рэгіёна з руін, аб лепшых працаўніках. Яны ўнеслі велізарны ўклад у развіццё газеты, заклалі традыцыі, якія мы захоўваем і сёння. І за гэта ім наша ўдзячнасць. Для нас гэта прыклад беззапаветнага служэння Радзіме і журналісцкай прафесіі. І колькі б гадоў ні мінула, мы будзем памятаць іх асобы і імёны. І ў чарговы раз звяртаючыся да архіўных падшывак газеты, будзем у думках дзякаваць за тое, што дзень за днём, год за годам яны пісалі гісторыю свайго часу…

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: архіў Алы МАРКЕЛАВАЙ.

Прочитано 439 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.