— Асноўны абавязак саставіцеля – падаць вагоны пад разгрузку, а потым скласці з іх састаў, — гаворыць Сяргей Георгіевіч. – Працуем у звязцы з машыністам манеўровага цеплавоза. Калі едзем на заданне, маё месца на «палубе» лакаматыва. Але звычайна перамяшчаюся на падножцы першага па ходзе руху вагона.
Ветэран працы адзначыў, што яго прафесія адна з найбольш небяспечных на чыгунцы. Увагу і пільнасць нельга губляць ні на секунду, неабходна пастаянна сачыць за сігналамі, стрэлкамі, улічваць агульную абстаноўку на пуцях:
— Нярэдка людзі пераходзяць чыгунку ў неналежных месцах. Заўсёды папярэджваю іх аб небяспецы. Шмат непрыемнасцей прыносіць непагадзь. Снег, моцны вецер, мароз могуць ускладніць сітуацыю. Аднак заданне трэба выконваць без агрэхаў у любых умовах.
Нядаўна праз Маладзечна праследаваў звышгабарытны груз — корпус рэактара Беларускай АЭС. Такім саставам заўсёды надаецца павышаная ўвага.
Ветэран падрыхтаваў пяцярых стажораў, трое з іх працуюць у нашым горадзе, адзін – у Смаргоні, яшчэ адзін абслугоўвае перагон Маладзечна – Багданаў. Сяргей Сытаў з удзячнасцю ўспамінае свайго настаўніка Сяргея Радкевіча, які раскрыў яму ўсе сакрэты прафесіі.
Фото: Алексей Плотко.