11.12.2017 11:00

Сладкие цветы от Кристины Бурак

Два залатыя і сярэбраны медалі заваявала другакурсніца Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Крысціна Бурак на міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва, што праходзіў у Мінску.

Крысціна заявілася сярод навучэнцаў адпаведных устаноў адразу ў трох намінацыях — «Цукровыя кветкі», «Пасцілаж» і «Святочны торт». Усе работы былі зроблены з пасцілажу — сумесі жэлаціну, цукровай пудры і глюкознага сіропу. На іх выраб спатрэбіліся амаль два месяцы і не адзін кілаграм салодкай прадукцыі, дапаможных матэрыялаў накшталт харчовага дроту і фарбавальнікаў.    

Для першай намінацыі навучэнка прапанавала работу «Дзень нараджэння кветачніцы» (на фота -- злева). Журы адзначыла яе залатым медалём.
Сярэбранага медаля  ў намінацыі ўдастоіўся «Святочны торт» (справа).

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 09.12.2017 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 2027 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Хто пабудаваў дом у лесе? Музыка, якая ўнутры... »