29.09.2017 13:30

Браты, настаўнікі, прадаўжальнікі дынастыі...

Здольнасць вучыць і выхоўваць дзяцей перадаецца ў спадчыну, як і прыгожы голас, мастацкі талент. У чарговы раз пераканалася ў гэтым пасля знаёмства з братамі Алегам і Аляксандрам Давідовічамі – прадстаўнікамі педагагічнай сямейнай дынастыі.

Браты, настаўнікі, прадаўжальнікі дынастыі... "Маладзечанская газета"

У ёй налічваецца 15 педагогаў. Калі скласці разам іх агульны працоўны стаж, атрымаецца больш за 600 гадоў.  

Алег Пятровіч больш за 30 гадоў выкладае фізіку ў гімназіі №10. За гэты час шмат было розных эксперыментаў, новаўвядзенняў. Калі гімназія была беларускай, вёў урокі на роднай мове. Гаворыць, што цяжка было толькі спачатку, пакуль прывыклі. У 1991 годзе гімназія ўвайшла ў лік 40 школ СССР, дзе ў выкладанні матэматыкі, фізікі і нямецкай мовы прымяняліся камп’ютары. Сярод педагогаў-наватараў быў і Алег Пятровіч, ён закончыў курсы ў Мінску, авалодаў новай методыкай. …

Сёлета спаўняецца роўна 30 гадоў, як Аляксандр Пятровіч працуе ў СШ №11: пачынаў з пасады піянерважатага, доўгі час выкладае матэматыку. Дарэчы, у іх калектыве нямала мужчын, што сёння з’яўляецца хутчэй выключэннем з правілаў.

На жаль, у некаторых школах прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва можна пералічыць па пальцах адной рукі. Невысокія зарплаты, вялікая колькасць справаздач не спрыяюць замацаванню кадраў, асабліва маладых. Адпрацуюць — і сыходзяць у іншыя сферы, дзе больш плацяць. Тым больш заслугоўваюць павагі браты Давідовічы, якія па тры дзесяцігоддзі аддалі школе, не шукалі лёгкага хлеба, як і іх бацькі. Сотням вучняў дапамаглі палюбіць дакладныя навукі, вызначыцца з выбарам прафесіі...

Чытайце артыкул поўнасцю ў "МГ" за суботу, 30 верасня.

Прочитано 1588 раз Последнее изменение 29.09.2017 13:30
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « С днем работников леса! З 90-годдзем, Вера Гаўрылаўна! »