28.12.2022 11:07

Заззялі ў горадзе гірлянды, шары на ёлках зіхацяць...

З якой радасцю ў гэтыя дні прагульваюцца па Цэнтральнай плошчы, бліжэйшых вуліцах, гарадскім парку маленькія і дарослыя жыхары нашага горада!

Чацвёртакласнікам гімназіі №10 Раману і Арыне Ратамскім падабаецца святочнае ўбранне роднага горада. Чацвёртакласнікам гімназіі №10 Раману і Арыне Ратамскім падабаецца святочнае ўбранне роднага горада. Фотакалаж: Аляксей ПЛАТКО.

Нават зменлівае і непрадказальнае надвор’е не ў сілах пагоршыць наш калядны, навагодні настрой.

А ўсё таму, што дзякуючы намаганням работнікаў УП «Камунальнік» і іншых службаў галоўная ёлка горада ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі, а вакол яе — цэлы святочны карагод жывых ёлак у багатай падсветцы. Зорнае неба на вуліцы Прытыцкага, утульны домік з камінам ля Палаца культуры, алені, снегавікі, карэта, аркі, па-майстэрску зробленая падсветка фантана — усіх дзівосаў не пералічыць…

Ды і не трэба. Лепш выбраць час, калі на горад апусціцца вечар, і прайсціся ўсёй сям’ёй ці з сябрамі, палюбавацца на гэту прыгажосць.

І адчуць подых любімага свята…


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/fotofakt/item/16104-zazzyali-goradze-girlyandy-shary-na-jolkakh-zikhatsyats.html#sigProId2145acf9d0
Прочитано 533 раз Последнее изменение 28.12.2022 11:07
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Осторожно: сосульки! Над остановкой «дырявое» небо »