03.11.2022 12:08

Пасадзілі яблынькі з татамі

«Пабудаваць дом, пасадзіць дрэва, выхаваць сына» — пад такім дэвізам у Лебедзеўскай сярэдняй школе прайшла акцыя «Яблыневы сад», прысвечаная Дню бацькі.

Сваю яблыньку пасадзілі Сяргей Дудкін і яго сын Мікіта. Сваю яблыньку пасадзілі Сяргей Дудкін і яго сын Мікіта.

Адным з асноўных кірункаў адукацыйнага працэсу нашай установы адукацыі з’яўляецца выхаванне сямейных каштоўнасцей, у аснове якіх па-ранейшаму павага, давер і ўзаемадапамога.

Усё добрае і дрэннае закладваецца ў чалавеку з дзяцінства. Усе нормы, правілы паводзін дзіця атрымлівае ад бацькоў, бабуль і дзядуляў. У кожнай сям’і традыцыі розныя, але яны дапамагаюць аб’яднаць, згуртаваць дзяцей і дарослых.

Школа — гэта таксама вялікая сям’я настаўнікаў, дзяцей і іх бацькоў. Таму мы і вырашылі ўкараніць у нашу школьную сям’ю такую цудоўную традыцыю, якой далі назву «Пасадзі яблыньку з татам».

Як высветлілася, каля дваццаці сем’яў нашай установы маюць па двое і больш сыноў. Такія таты і былі запрошаны для пасадкі яблынь разам з сынамі. Дзякуем сем’ям, якія адгукнуліся і прыйшлі пасадзіць дрэўцы! Гэта таты Валерый Атрошанка, Сяргей Дудкін, Аляксей Міцкевіч, Уладзімір Внук, Пётр Мячкоўскі, Аляксандр Шураеў.

Аляксандр Шураеў разам з сынам Антонам і дачкой Арынай таксама прынялі ўдзел у акцыі.

Асаблівую ўдзячнасць за дапамогу ў пасадцы саду хочацца выказаць кіраўніку гаспадаркі «Вятлоў» Вятлову Ігару Аляксандравічу. Няхай маладыя яблынькі пускаюць карані, растуць і радуюць ураджаем дзяцей і дарослых! І заўсёды будуць сімвалам дружных сем’яў, узаемаразумення, павагі і любові.

Святлана ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лебедзеўскай СШ.
Фота: архіў ЛЕБЕДЗЕЎСКАЙ СШ.

Прочитано 848 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.