— Мы кожны год садзім новыя сарты агуркоў і памідораў, любім эксперыментаваць. Вось і сёлета ў цяпліцы на дачы ў вёсцы Драні Хажоўскага сельсавета выраслі «навасёлы» — агуркі сорту «кітайскі змей», — расказвае наша пастаянная падпісчыца эканаміст Святлана Бубен. — Мы спецыяльна некалькі агуркоў пакінулі, каб паглядзець, якой максімальнай даўжыні яны вырастуць. Дакладна не вымяралі, аднак у маёй дачушкі Паліны рост 104 сантыметры, а самы доўгі агурок ёй па пояс, значыць, з паўметра будзе…
Святлана расказвае, што гэты сорт салатны, для салення не прыгодны. Смак агуркоў прыемны, а вось звонку яны вельмі калючыя, магчыма таму, не толькі з-за сваёй даўжыні, змеем называюцца…
Фота: архіў сям’і БУБЕН.