18.03.2022 15:27

«Маладзечанская газета» для ўсёй сям’і. А кубак перадам маме!»

Так сказаў чарговы пераможца віктарыны на веданне роднага краю, якую мы па традыцыі праводзілі сярод падпісчыкаў, Павел Пукела (на здымку).

— Чытаць «Маладзечанскую газету» — наша сямейная традыцыя, — гаворыць ён. – Распачала яе мая мама. Таму фірменныя кубак і каляндар перадам ёй. Дарэчы, Павел пайшоў у прафесію па маміным шляху. Іна Леанідаўна ўсё жыццё прысвяціла педагогіцы, да выхаду на заслужаны адпачынак шмат гадоў выкладала рускую мову і літаратуру ў Лебедзеўскай школе. Яе сын таксама закончыў гэту навучальную ўстанову і пасля педуніверсітэта ўжо сёмы год працуе настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў маладзечанскай СШ №2.

— Калі выбіраў прафесію, вагаўся паміж ІТ-тэхналогіямі і педагогікай, — гаворыць пераможца нашай віктарыны. – Вырашыў, што працаваць з дзецьмі больш цікава. І не памыліўся. Спачатку самым непрывычным было, што да мяне і вучні, і былыя мае настаўнікі, з якімі даводзіцца сустракацца па рабоце, звяртаюцца па імені і імені па бацьку. Іншым разам нават думаў, хто такі Павел Міхайлавіч. А яшчэ не засяроджваўся на тым, што настаўніку трэба вельмі скрупулёзна рыхтавацца да ўрокаў.

Павел заўважыў, што ў сучасных дзяцей шмат пытанняў, якія не заўсёды тычацца школьных тэм, а разлічаны на кругагляд педагога. Яго пашырыць дапамагае і «Маладзечанская газета».

— У нашай сям’і кожны знаходзіць сабе матэрыялы па інтарэсах, — зазначае наш чытач. – Асабіста мне падабаюцца інтэрв’ю з неардынарнымі асобамі. Таксама прыемна на старонках газеты бачыць знаёмых людзей. А як аматару-вандроўніку, мне цікава даведвацца пра новыя маршруты па родным краі.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 361 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « На памяць аб знаёмстве Молодежь выбирает труд »