15.03.2022 12:06

На памяць аб знаёмстве

— Ведаем газету, чытаем! – сказалі пры знаёмстве Іван і Ганна Загорскія, у якіх падрастаюць двое цудоўных дзетак – пяцігадовая Ксенія і двухгадовы Данііл.

Бацькі Івана шмат гадоў выпісваюць «раёнку», услед за імі і дзеці яе чытаюць. Іван расказвае, што на старонках газеты было фота яго бацькі Віктара Загорскага, які ў час жніва працаваў на камбайне. Іван таксама трапляў у аб’ектыў фотакамеры, калі працаваў механізатарам.

Добра, калі дзеці вучацца ў сваіх бацькоў, бяруць з іх прыклад, працягваюць сямейныя традыцыі. Адна з іх цікавасць да мясцовага выдання.

Хочацца спадзявацца, што ў сям’і Загорскіх «Маладзечанскую газету» будуць выпісваць і чытаць і бацькі, і дзеці, а з цягам часу і ўнукі. А напамінам аб нашым знаёмстве застануцца кубак з фірменным лагатыпам і каляндар.

Тэкст і фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

 

Прочитано 312 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.