– Практыка паказвае, што наведвальнікі лесу сталі менш прыносіць шкоды экалогіі, – гаворыць спецыяліст. – Зменшылася колькасць смецця ў барах і гаях.
Сёлета з пачатку года на тэрыторыі лясгаса зафіксавана адно ўзгаранне (летась за аналагічны перыяд адбылося сем пажараў). Пры гэтым нагрузка на лясны фонд застаецца высокай.
Як адзначыў Генадзь Іванавіч, нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыі кантроль за станам лясных масіваў у раёне не паслабляецца. Рэгулярна праводзяцца рэйды. Лясная ахова сочыць, каб грыбнікі і ягаднікі не пакідалі пасля сябе смецце, выконвалі правілы супрацьпажарнай бяспекі, не ездзілі па лясных дарогах, калі гэта забаронена. Сачыць за парадкам дапамагае тэхніка (камеры фотафіксацыі і квадракоптар).
– Па дзве «фотапасткі» выкарыстоўваецца ў кожным лясніцтве, – паведаміў Генадзь Калошыч. – Адпаведная тэхніка ёсць таксама ў распараджэнні лесапаляўнічай гаспадаркі. Усталёўваюцца камеры каля дарог, садовых таварыстваў, месцаў нарыхтоўкі лесу і бярозавіку, іншых участкаў, дзе магчымыя парушэнні. Назіранне за ўзгараннямi вядзецца з пяці вышак, на якіх усталяваны спецыяльныя тэхнічныя сродкі.Зафіксаваны крадзеж драўніны ў месцы лесанарыхтоўкі.
Найбольш частыя парушэнні правілаў лесакарыстання, якія фіксуюць «фотапасткі» – гэта засмечванне ляснога фонду і крадзеж лясных рэсурсаў (незаконны збор бярозавіку і iншыя). Вінаватыя ў парушэннях папярэджваюцца або прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
– Для маніторынгу стану зялёных масіваў прымяняецца квадракоптар, – працягвае гутарку інжынер па ахове і абароне лесу. – Ён незаменны ў тых выпадках, калі трэба аператыўна ацаніць наступствы ветравалу, выявіць ачагі паражэння дрэў шкоднікамі або ўчасткі, дзе дрэвы хварэюць.Грамадзяне незаконна здабывалі бярозавы сок і трапілі ў «фотапастку».
Па правілах квадракоптар не павінны падымацца вышэй за 100 метраў (максімальна – 500 метраў). Выкарыстоўвацца ён толькі ў межах прамой бачнасці.
Акумулятараў хапае на 20 – 30 хвілін палёту. Кіруюць тэхнікай з дапамогай джойсціка. Карцінка адлюстроўваецца на экране планшэта. З мініяцюрнага лятальнага апарата можна рабіць якасныя відэазапісы і фотаздымкі.
– Аднойчы дзякуючы квадракоптару атрымалася прадухіліць засмечванне лесу, – расказаў Генадзь Калошыч. – Мы адсачылі, як жыхар адной з вёсак на машыне вязе ў бок лясной паляны будаўнічыя адходы. Чалавек выгрузіў іх, потым заўважыў лятальны апарат, зноў загрузіў і павёз смецце назад.Паблізу аднаго з садовых таварыстваў дачнік вывозіць у лес смецце. Гэта вылазка мела для яго наступствы…
Алег БЯГАНСКІ.
Фота АЎТАРА і з архіва Маладзечанскага лясгаса.