Ірына Мар’янаўна падкрэсліла, што напярэдадні Новага года ахова лясных масіваў узмацняецца. Гэта трэба, каб прадухіліць несанкцыянаваную высечку хваёвых дрэў. Яшчэ неабходна не дапускаць засмечванне лесу, выяўляць выпадкі браканьерства, крадзяжу лясных рэсурсаў і гэтак далей.
— У лясгасе сфарміравана шэсць рэйдавых груп, штодня на патруляванне выязджаюць не менш за тры з іх, — расказала субяседніца. — Акрамя таго, сачыць за парадкам дапамагаюць 15 камер фотавідэафіксацыі. Спрацоўваюць яны на рух і ўстанаўліваюцца ля насаджэнняў маладых хваёвых дрэў, у месцах складзіравання драўніны, уздоўж лясных дарог.
Ірына Калошыч дадала, што самастойна ісці ў лес па навагодняе дрэва нельга. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Дрэвы, што прадаюцца на ёлачных кірмашах, вырашчаны або на спецыяльных плантацыях, або на ўчастках, прызначаных для высечкі. На плантацыях высаджваюцца і ёлкі, і сосны.
— Сёлета лясгас плануе рэалізаваць 3100 навагодніх дрэў і 100 дрэў у кадках, — паведаміла субяседніца. — У жыхароў Маладзечаншчыны попыт на жывыя атрыбуты свят стабільна высокі. Прычым у апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца менавіта сосны і дрэвы ў кадках. Напрыклад, у мінулым годзе нашы землякі купілі больш за 50 дрэў з захаванай у кадцы каранёвай сістэмай.
УВАГА! У Беларусі 20 снежня стартавала акцыя «Захавай сімвал свята». У час яе ўдзельнікам ёлачных кірмашоў прапануецца набыць навагоднія дрэвы ў кадках, захаваць іх да вясны і высадзіць у бліжэйшым лясніцтве, на дачы або на сваім падворку. Кожнаму пакупніку ўручаецца памятка па доглядзе навагодніх дрэў.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: архіў МАЛАДЗЕЧАНСКАГА ЛЯСГАСА.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РЎРєРѕРїРСвЂВВВВВВВВровать ссылку