Новости Молодечно и Молодечненского района

Ученые ловят раков в водоемах Молодечненского района

  • 2020-07-08 05:16:04
  • Алег Бяганскі

На тэрыторыі нашага раёна выяўлены чатыры папуляцыі шыракапалага рака. Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь). Ёсць таксама папуляцыя вузкапалага рака (прамысловага віду).
Работнікі навукова-вытворчага цэнтра па біярэсурсах (НВЦпБ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатолій Аляхновіч і Дзмітрый Малаткоў шукаюсь вадаёмы, якія насяляюць ракі.

З вучонымі сустрэліся на адным з вадаёмаў у басейне Ушы. Калі мы прыехалі, даследчыкі расстаўлялі ракалоўкі. Некаторыя з прыстасаванняў дасягалі ў даўжыню 40 метраў. Такія канструкцыі прымяняюцца на Палессі і называюцца жакамі. Прынады ў час лоўлі не прымяняюцца.

— Ракі — начныя жывёлы, таму ракалоўкі трэба расставіць да вечара, — гаворыць Анатолій Аляхновіч. – Калі аб’екты даследавання тут водзяцца, яны абавязкова трапяць у сеткі. Раніцай мы падлічым і ўзважым злоўленыя экзэмпляры, вызначым іх від, прааналізуем структуру папуляцыі (колькі ў ёй самцоў, самак, моладзі і г.д.). Некалькі экзэмпляраў возьмем для малекулярна-генетычнага аналізу, які праводзіцца ў Мінску.

Потым жывёлы будуь адпушчаны назад у ваду.

На Маладзечаншчыне абследавана больш за сорак вадаёмаў. Мэта работы — высветліць, дзе во-
дзяцца «чырванакніжныя» ракі. Гэта трэба, каб захаваць папуляцыі, а таксама каб перасяляць мясцовых ракаў у іншыя раёны.

Так, маладзечанскія шыракапалыя з дапамогай чалавека засялілі некаторыя вадаёмы ў Нясвіжскім раёне. У планах – стварэнне новых папуляцый у басейне Прыпяці, куды таксама будзе арганізаваны «пераезд» ракаў з нашага раёна.

Пры адсяленні некаторай колькасці жывёл прырода Маладзечаншчыны не пацерпіць. У нас іх шмат.

Галоўная праблема для шыракапалага рака — інфекцыйнае захворванне, так званая чума ракаў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Поўнасцю матэрыял -- у "МГ" за сераду, 8 ліпеня.